Загрузка...
Чтобы красивее стала родная земля: на Копыльщине продолжается месячник по наведению порядка на земле
24.10.2018

Чтобы красивее стала родная земля: на Копыльщине продолжается месячник по наведению порядка на земле

Працоўная акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, якая праводзіцца на Капыльшчыне на працягу кастрычніка, ахапіла практычна ўвесь раён.

■ Гарадскі сквер убіраюць супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

■ Гарадскі сквер убіраюць супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Падчас праводзімых суботнікаў выграбаюць апаўшае лісце ў скверах і парках, наводзяць парадак на замацаваных за арганізацыямі і прадпрыемствамі тэрыторыях, нехта прымае ўдзел у пасадцы лесу і іншых зялёных насаджэнняў.

Так, у мінулую пятніцу дзякуючы арганізацыйным дзеянням кіраўніцтва райвыканкама і райсавета дэпутатаў больш за 60 чалавек сабралася непадалёку ад аграгарадка Грозава. Там на месцы ачышчанай дзялянкі, дзе ўсяго некалькі месяцаў таму раслі сосны, было вырашана пасадзіць новыя лясныя культуры.

Як расказаў майстар лесу Старыцкага вопытна-вытворчага лясніцтва Аляксандр Барцэвіч, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада разам з работнікамі  лясгаса  садзілі  двухгадовыя  сеянцы  сасны.  «Гэта  не будзе чысты сасновы бор, — тлумачыць Аляксандр Іванавіч. — Заўважана, што такія лясы хутчэй засяляюцца караедам. Таму сасёнкі мы будзем чаргаваць з бярозкамі».

■ На пасадцы лесу

■ На пасадцы лесу

Для Аляксандра Барцэвіча гэтыя мясціны вельмі памятныя. Суседні ўчастак трыццаць гадоў таму засаджваўся пры непасрэдным удзеле яго бацькі Івана Пракоф’евіча, які 35 гадоў працаваў у лясной гаспадарцы. Ды і сам Аляксандр Іванавіч звязаў сваё жыццё з лесам у далёкім ужо 1982-м. А значыць, дакладна ведае ўсе тонкасці пасадкі і вырошчвання маладых дрэўцаў. «Гэта тэхналогія ўжо не мяняецца 100 гадоў, — расказвае майстар лесу, узяўшы ў рукі меч Колесава, пры дапамозе якога і робяць ямкі для сеянцаў. — Здаецца, справа няхітрая, але трэба быць уважлівым у любой рабоце. Адчуваць, што перад табой жывыя расліны, якія гадоў праз 50 ператворацца ў вялікія дрэвы».

" " Белорусский рейтинг MyMinsk.com "" Каталог белорусских и русских сайтов - Boom.by Каталог магазинов и поиск товаров "" "
рейтинг сайтов sector-c.rutacisinfo.ru astrologicwanderl.ru
" Каталог на TIGA.BY, а также  новости, работа, объявления, фото и многое другое "" www.Gigamark.com " "